BE RU EN

Джэф Плат уклаў кантракт з «Лакаматывам» да красавіка 2016

  • 30.12.2013, 20:14

Экс-гулец менскага «Дынама» перайшоў у яраслаўскі «Лакаматыў».

Кантракт з канадскім нападнікам, які таксама мае беларускае грамадзянства, разлічаны да 30 красавіка 2016 года. За Яраслаўскую каманду форвард будзе выступаць пад нумарам «39», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Нагадаем, лепшы нападнік хакейнага клуба «Дынама» (Менск) Джэф Плат учора развітаўся з беларускімі заўзятарамі. Гэта адбылося пасля матчу супраць ніжненаўгародскага «Тарпеда» (4:0) 29 снежня на «Менск-Арэне».

Джэф Плат выступаў за «Дынама» з моманту стварэння КХЛ. За шэсць сезонаў ён правёў 277 матчаў, закінуў 95 шайбаў (з іх 17 пераможных) і аддаў 86 голавых перадач, атрымаў 269 штрафных хвілін. Статыстыка цяперашняга сезона: 40 матчаў (з 40), 15 шайбаў, 12 галявых перадач, 8 хвілін штрафу.

Іна Мудрачэнка--bel/vechary budnija

Апошнія навіны