BE RU EN

Аліна Талай знялася ў кліпе гурта Amaroka (Відэа)

  • 30.12.2013, 15:02

Музыкі зладзілі сюрпрыз сваім прыхільнікам да Новага года.

Новы кліп Amaroka зняты на песню «Разрываешь» з апошняга альбома «Pastka». Ён быў створаны пры падтрымцы «Арт-сядзiбы». Яго аўтар - кліпмэйкер Аляксандр Крупіна.

У галоўнай ролі зняліся вядомая беларуская спартсменка, прызёр Чэмпіянатаў свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы Аліна Талай, а таксама сабачка Моніка, навагоднія жаданні якіх і выконваюць у кліпе ўдзельнікі гурта, паведамляе сайт «Арт-сядзiбы».

«Мне было вельмі цікава паспрабаваць сябе ў новай ролі і проста атрымаць асалоду ад працэса. Дзякуй хлопцам за прапанову! Здымалі ўсё на адным дыханні, таму і кліп атрымаўся вясёлым і пазітыўным, абсалютна з навагоднім настроем», - сказала Аліна Талай.

Ідэя зняць трохі камічны кліп з'явілася некалькі тыдняў таму ў саліста гурта Змітра Афанасенкі і басіста Міхаіла Шастакова.

Апошнія навіны