BE RU EN

У ЗША з'явіўся самы вялікі шакаладны Санта-Клаўс у свеце

  • 30.12.2013, 13:08

Для вырабу рэалістычных фігур спатрэбілася 400 гадзін працы кандытараў.

Гатэль Hilton Americas у Х'юстане (ЗША) стаў рэзідэнцыяй самага вялікага ў свеце шакаладнага Санта-Клаўса. У яго фае размясціўся Санта-Клаўс са сваімі памочнікамі-гномамі агульнай вагой у 500 кг.

Для вырабу рэалістычных фігур спатрэбілася 400 гадзін працы кандытараў, якія адлівалі дэталі з горкага шакаладу і змацоўвалі іх адмысловым шакаладным цестам, піша segodnya.ua.

Кошт скульптуры склаў $5 тыс даляраў, перадае партал Kedem. Шакаладны Санта-Клаўс будзе гасцяваць у гатэлі да 30 снежня.

Апошнія навіны