BE RU EN

На Новы год чакаюцца дождж і мокры снег

  • 30.12.2013, 12:35

У бліжэйшыя суткі, 31 снежня, у Беларусі ўстановіцца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, уначы пры праясненнях будзе мінус 4-6 градусаў.

Такі характар надвор'я адпавядае жоўтаму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны