BE RU EN

Мытнікі канфіскавалі Mercedes за паўмільярда

  • 3.12.2013, 13:52

У пункце пропуску «Катлоўка» памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў аўтамабілі Mercedes знайшлі сувенірную прадукцыю.

«Менчук у канструктыўных асаблівасцях іншамаркі, а таксама ў салоне спрабаваў без афармлення, таемна, праходзячы пры гэтым па «зялёным» канале, правезці сувенірныя манеты агульнай вагой каля 66 кг. Пры праверцы высветлілася, што яны выплаўленыя з нікеля і срэбра. Памятная прадукцыя ў падарункавых ўпакоўках з рознымі малюнкамі, верагодна, карысталася б попытам напярэдадні навагодніх святаў», - паведамляюць у Дзяржпамежкамітэце.

Акрамя гэтага, у парушальніка былі выяўленыя і дзве фрэскі, гістарычная каштоўнасць якіх высветліцца пасля правядзення экспертызы.

«Практычна на ўсе тавары ў 29-гадовага жыхара сталіцы меліся сертыфікаты, дзе паказваліся матэрыял, проба, вага і іншыя характарыстыкі. Тавар на 645 млн рублёў канфіскаваны, аўтамабіль 2008 года, папярэдні кошт якога склаў 500 млн рублёў, арыштаваны да рашэння суда», - адзначылі памежнікі.

Апошнія навіны