BE RU EN

У Менску камера засняла момант падзення дрэва на «Мазду» (Відэа)

  • 3.12.2013, 12:25

Цыклон Vincinc, такую назву яму далі нямецкія метэаролагі, напярэдадні нарабіў спраў.

Адно са здарэнняў зафіксавала камера відэаназірання. Ролік размясціў удзельнік форуму onliner.by ediklisi.

«Спадзяюся, уладальніку пакрыюць шкоду», - піша ediklisi. Аднак гэта пытанне спрэчнае. Калі аўтамабіль не быў застрахаваны па «Аўтакаска», то шанцы даволі маленькія. Калі навукоўцы-дэндрахранолагі з Нацыянальнай акадэміі навук прызнаюць, што дрэва павінны былі прыбраць, то гаспадар машыны мае права падаць грамадзянскі пазоў да арганізацыі, якая абслугоўвае тэрыторыю. Аднак нават у гэтым выпадку выйграць суд праблематычна, паказвае вопыт аўтаўладальнікаў.

Па дадзеных сіноптыкаў, хуткасць ветру дасягала 15-22 м/с. А ў Горках і Слаўгарадзе - 24 м/с. «Гэта можна назваць шквалістым ветрам», - паведамілі ў гідраметэацэнтры.

Апошнія навіны