BE RU EN

Выступленне Мадура сарвалася з-за адключэння святла

  • 3.12.2013, 9:23

Значная частка Венесуэлы, уключаючы сталіцу Каракас, засталася без электразабеспячэння.

Святло выключылася падчас тэлевізійнай трансляцыі выступлення прэзідэнта Нікаласа Мадура, перадае BBC.

Кіраўнік Венесуэлы ў сваім мікраблогу ў «Твітэры» выказаў меркаванне, што гэта - спланаваная звонку акцыя, і параўнаў яе з перабоямі ў электразабеспячэнні ў верасні гэтага года, якія адбыліся ў тых жа гарадах. Аднак яго апаненты кажуць, што гэтыя перабоі - сведчанне таго, што ўлады не спраўляюцца з эканомікай, нягледзячы на вялікія запасы нафты ў краіне. У цяперашні час электразабеспячэнне ў Каракасе адноўлена.

Адключэнне электрычнасці - частая з'ява ў Венесуэле з-за старога абсталявання і перагрузак у сетцы, аднак звычайна яно не закранае сталіцу.

Апошнія навіны