BE RU EN

Жыхар Кармы пагражаў сякерай начальніку прыродаахоўнай інспекцыі

  • 26.12.2013, 13:35

Супрацоўнікі прыродаахоўнай інспекцыі спрабавалі затрымаць жыхара Кармы за незаконную сечку.

24 снежня ў ходзе рэйду ў лесе яны заўважылі ссечаную сасну і каля яе траіх мужчын з бензапілой. Калі начальнік інспекцыі спытаў іх аб наяўнасці дазволу на высечку, мужчыны селі ў грузавы аўтамабіль «ГАЗ» і паспрабавалі з'ехаць, піша БелаПАН.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка УСК па Гомельскай вобласці Марыі Крываногавай, начальнік прыродаахоўнай інспекцыі ўскочыў у кузаў аўтамабіля і загадаў спыніцца. Тады адзін з мужчын стаў пагражаць яму сякерай.

Як высветлілася пазней, затрыманы парушальнік працаваў у лясніцтве і быў звольнены за незаконныя высечкі. У дачыненні да падазраванага распачатая справа па артыкуле 366 КК (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Апошнія навіны