BE RU EN

Будаўнікоў са студзеня будуць правяраць на алкаголь

  • 23.12.2013, 17:15

25 студзеня 2014 года ўступае ў сілу новая рэдакцыя закона «Аб ахове працы».

Згодна з ёй, наймальнік атрымае права праводзіць агляд работніка на алкагольнае ап'яненне. У законе прадугледжаныя два варыянты кантролю работнікаў на алкаголь: рэгулярны медагляд перад зменай або агляд толькі ў тых выпадках, калі ёсць падставы меркаваць, што работнік у стане ап'янення, піша БелТА.

Па новай рэдакцыі закона, калі работнік адмовіцца прайсці агляд, наймальнік не зможа дапускаць да выканання працы ў гэты дзень або змену, а заробак за гэты час не выплачваецца.

Абавязковым стане агляд для работнікаў, якія занятыя на працах з павышанай небяспекай. Пералік гэтых работ і прафесій сфармаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, у яго ўваходзяць работнікі, якія кіравалі транспартным сродкам і грузапад'ёмнымі механізмамі, шэраг прафесій горназдабыўной прамысловасці, рабочыя будаўнічых прафесій. Усяго пералік налічвае каля 100 прафесій.

Некаторыя катэгорыі работнікаў праходзяць абавязковы медагляд перад выхадам на змену ўжо цяпер.

Апошнія навіны