BE RU EN

«Стоп-падатак» у Віцебску: ДАІ перакрыла цэнтральныя вуліцы (Відэа)

  • 21.12.2013, 14:28

Супрацоўнікі міліцыі ўчора ўвечары перакрылі некаторыя вуліцы і плошчы ў цэнтры горада.

Гэта было зроблена а 18.00, калі аўтааматары планавалі правесці акцыю «Стоп-падатак». Чытач сайта charter97.org паведаміў, што для праезду машын і грамадскага транспарту былі зачыненыя вуліца Леніна і плошча Перамогі. Праз гэта ў цэнтры горада ўтварыліся гіганцкія коркі.

Акцыя «Стоп падатак» супраць увядзення збору на аўто прайшла ўчора ў многіх гарадах Беларусі. Самай шматлікай яна была ў Менску. Сталічныя аўтамабілісты спынілі рух па праспекце Незалежнасці амаль на гадзіну. Акцыю падтрымалі сотні мінакоў.

Апошнія навіны