Міхаіл Хадаркоўскі: Думаю пра тых, хто яшчэ знаходзіцца ў турме
- 20.12.2013, 18:54
Былы кіраўнік ЮКАСа падзякаваў усім, хто аказваў падтрымку яму і яго сям'і падчас арышту.
Пра гэта Міхаіл Хадаркоўскі напісаў у сваёй заяве, тэкст якой апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» яго прэс-сакратар Куле Піспанен. Прыводзім яго тэкст цалкам.
«Дарагія сябры!
12 лістапада я звярнуўся да прэзідэнта Расеі з просьбай аб памілаванні ў сувязі з сямейнымі абставінамі і рады станоўчаму вырашэнню.
Аб прызнанні віны пытанне не ставілася.
Я хацеў бы падзякаваць усім, хто сочыць усе гэтыя гады за справай ЮКАСа, і за тую падтрымку, якую вы аказвалі мне, маёй сям'і і ўсім, хто быў несправядліва асуджаны і да гэтага часу падвяргаецца пераследу. Я вельмі чакаю хвіліны, калі я змагу абняць маіх блізкіх і асабіста паціснуць руку ўсім маім сябрам і калегам.
Я ўвесь час думаю пра тых, хто яшчэ знаходзіцца ў турме.
Я асобна дзякую спадару Гансу Дзітрыху Геншэру за яго асабісты ўдзел у маім лёсе.
Перш за ўсё, я думаю аддаць мае даўгі маім бацькам, маёй жонцы, маім дзецям і вельмі чакаю сустрэчы з імі.
Чакаю магчымасці адсвяткаваць надыходзячыя святы разам з сям'ёй. Я жадаю ўсім шчаслівых Калядаў і Новага года».
Міхаіл Хадаркоўскі».
Указ аб вызваленні апальнага бізнэсоўца быў падпісаны Пуціным. Экс-кіраўнік ЮКАСа амаль адразу пасля паведамлення аб памілаванні пакінуў тэрыторыю калоніі N7 у карэльскім горадзе Сегежа. Прыкладна а 12:20 паводле маскоўскага часу Міхаіл Хадаркоўскі выехаў з калоніі. Пасля вызвалення ён вылецеў у Нямеччыну, дзе праходзіць лячэнне яго маці.
Фота: ria.ru