BE RU EN

Лепшыя здымкі 2013 года

  • 20.12.2013, 15:38

Сусветна вядомае агенцтва Getty Images апублікавала падборку сваіх лепшых фатаграфій гэтага года.

Вядучы фотабанк традыцыйна падводзіць вынікі і публікуе лепшыя фатаграфіі самых прыкметных падзей у свеце з вобласці палітыкі, культуры, спорту і грамадскага жыцця, піша adme.ru.

Мы прапануем вам паглядзець гэтыя здымкі, каб успомніць усе кранальныя, вясёлыя або жудасныя падзеі, якія адбыліся ў свеце за апошні час.

Полк салдат на ранішняй зарадцы ў кітайскай правінцыі Хэйлунцзян. Тэмпература паветра апусцілася да -30 градусаў па Цэльсіі.
Выкід попелу з вулкана Папакатэпетль у Мексіцы. Улады горада Тласкала абвясцілі трывогу на пяць балаў па сямібальнай шкале: населеныя пункты, якія знаходзяцца на тэрыторыі 12 кіламетраў вакол вулкана, павінны быць гатовыя да эвакуацыі.
27-гадовы палярны мядзведзь Барыс пад наркозам. Яму праводзяць поўнае медыцынскае абследаванне перад аперацыяй на зубы і вочы ў ветэрынарнай клініцы ў горадзе Такома, штат Вашынгтон.
Прынц Уільям дапамагае сваёй жонцы на парадзе ў гонар Дня Святога Патрыка ў Олдэршоце: у герцагіні Кембрыджскай захрас у рашотцы абцас.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і Першая лэдзі Мішэль Абама танчаць на балі падчас інаўгурацыі. На днях прэзідэнта пераабралі на другі тэрмін.
Боінг 777, які належыць авіякампаніі Паўднёвай Карэі пасля крушэння ў Міжнародным аэрапорце Сан-Францыска.
Дзясяткі тысяч рабочых і актывістаў у Джакарце патрабуюць павелічэння ўзроўню мінімальнай зарплаты і паляпшэння ўмоў працы.
Маланка ўдарыла ў купал Сабора Святога Пятра ў Ватыкане. У гэты дзень папа Бенедыкт XVI абвясціў, што пакідае пасад, бо здароўе не дазваляе яму працягваць дзейнасць. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак у сучаснай гісторыі каталіцкай царквы.
У адным з спа-салонаў у Джакарце, Інданэзія ёсць незвычайная паслуга - масаж змеямі. Лічыцца, што пітоны, якія поўзаюць па целе, дапамагаюць забыцца пра паўсядзённыя клопаты і пазбавіцца ад стрэсу.
Удзельнік пратэсту на плошчы Таксім у Стамбуле, Турцыя. Травень 2013 года.
Актрыса Джэніфер Лоўрэнс даведалася, што атрымала прэмію Оскар за лепшую жаночую ролю ў фільме «Мой хлопец - псіх». Цэрымонія ўзнагароджання ў тэатры «Долбі», Каліфорнія.
Госці ў Саборы Святога Паўла на цэрымоніі развітання з брытанскім прэм'ер-міністрам Маргарэт Тэтчэр.
Кітайскія касманаўты салютуюць каля капсулы з Шэньчжоў пасля ўдалага прызямлення ў Манголіі.
Ізраільцяне назіраюць рой саранчы ў пустыні Негеў на ізраільска-егіпецкай мяжы. У сакавіку гэтага года з тэрыторыі Егіпта на Ізраіль напалі полчышчы саранчы.
Мужчына трымаецца за агароджу падчас нашэсця моцнай хвалі, выкліканай небывалай колькасцю ападкаў падчас трапічнага цыклона «Освальд». Сіднэй, Аўстралія.
Амерыканскі паломнік з «Надзеі Славы» на шляху Хрыста па Віа Далароза ў Іерусаліме ў Страсную пятніцу.
Конь зваліўся падчас скачак з перашкодамі ў шатландскім горадзе Эйр.
Калаж з фатаграфій плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне: у ніжняй частцы -выявы неба 23 студзеня 2013 года, калі ўзровень забруджвання атмасферы дасягнуў крытычнага значэння.
Маланка ўдарыла ва Уіліс-Таўэр у Чыкага падчас моцнай буры.
Від на Нью-Йорк і на мемарыял у дзень дванаццатай гадавіны тэрарыстычнай атакі на Сусветны гандлёвы цэнтр 9 верасня 2013 года.
Рабочыя рыхтуюцца чысціць вокны ў будынку Шанхайскага сусветнага фінансавага цэнтра.
Людзі нясуць свечкі вакол статуі Буды ў Дзень шанавання Буды ў Тайландзе.
Двухгадовы Джэк Рыгбі на пахаванні свайго бацькі Лі Рыгбі ў Англіі. Служачы Каралеўскага стралковага палка быў забіты падчас дзяжурства ў лонданскім раёне Вулідж. Надпіс на футболцы «Мой тата - мой герой».
Футбаліст ФК Лацыё радуецца трэцяму голу ў вароты Катаніі. Гульня на чэмпіянаце Італіі па футболе, стадыён Алімпіка ў Рыме.
Каманда на Red Bull Soapbox Race у Лондане. Каманды спаборнічаюць на самаробных гоначных апаратах, якія рухаюцца па нахільнай трасе пад дзеяннем сілы цяжару.
Пажарныя тушаць агонь у апошні дзень іспанскага фестывалю агню Лас Фальяс у Іспаніі. У гэты дзень адзначаюць надыход вясны феерверкамі і спальваюць велізарныя лялькі.
Больш за тры тысячы пар з ліку вернікаў арганізацыі «Царква аб'яднання» бяруць удзел у масавай цэрымоніі шлюбу ў Паўднёвай Карэі.
Атракцыён на фестывалі Актоберфэст у Мюнхене.
Каля 600 студэнтаў Хэбэйскага педагагічнага ўніверсітэта ў Кітаі начавалі ў спартзале, каб выратавацца ад небывалай спёкі, якая была летам гэтага года ў Кітаі. Універсітэцкія ўлады ўключылі ў зале кандыцыянеры і выдалі студэнтам цыноўкі.
Чырвоны сцяг здзьмула ветрам на твар часавога перад цэрымоніяй прывітання прэм'ер-міністра Аўстраліі Джуліі Гілард. Справа адбываецца ў Доме народных сходаў у Пекіне. Джулія Гілард наведала Кітай з афіцыйным візітам падчас Бааоскага азіацкага форуму.
Эндру Джэрман і яго сабакі ў чаканні пачатку новага паляўнічага сезону.
Жоўты скарпіён свеціцца ў цемры, пакуль есць сваю здабычу ў пустыні Негеў у Ізраілі. Гэтая пустыня была на другім месцы сярод дзесяці самых папулярных турыстычных напрамкаў у 2013 годзе.
Танцорка і палісмен на карнавале Нотынгем Хіл у Лондане.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін здзяйсняе апусканне каля в. Гогланд у Балтыйскім моры, дзе знойдзены патанулы фрэгат «Алег».
Мужчына са сваім сынам у кітайскай правінцыі Ціндао, дзе адбылося небывалае нашэсце зялёных водарасцяў. З чэрвеня з гарадскіх пляжаў вывезлі больш 50,000 тон водарасцяў.
Кейт Мідлтан са сваім нованароджаным сынам у шпіталі св. Марыі ў Лондане. Нованароджаны Джордж Аляксандр Луі атрымаў тытул прынца Кембрыджскага і стаў трэцім у чарзе на брытанскі трон пасля бацькі Уільяма і дзеда Чарльза.
Міністр фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн гуляе з дзецьмі падчас візіту ў лонданскі дзіцячы сад.
Змог ахутаў аўстралійскі Сіднэй. З-за наймацнейшых за апошнія 40 гадоў лясных пажараў над горадам вісіць велізарнае воблака дыму.
Студэнты шатландскага ўніверсітэта Сэнт-Эндрус на так званым «разынкавым уікэндзе», у гэты час малодшыя студэнты павінны дзякаваць старэйшых навучэнцаў за дапамогу ў вучобе. Па традыцыі, на свяце праходзяць «пенныя баі» - студэнты закупляюць некалькі тыся
Паліцыя Чыкага ў Ілінойсе расследуе забойства 24-гадовага мужчыны ў раёне Саўт-Сайд.
Актывістка руху «Фемен» нападае на прэзідэнта Расеі У.Пуціна на Гановерскай прамысловай выставе Hannover Messe.
Выратавальная брыгада ў Інданэзіі шукае бартавыя самапісцы на месцы крушэння самалёта каля берагоў Балі. Пры заходзе на пасадку ў міжнародным аэрапорце «Нгурах-Рай» ва ўмовах экватарыяльнага ліўня пілот прамахнуўся міма паласы, і самалёт упаў на мелкаводд
Выратавальныя працы пасля абвальвання васьміпавярховага будынка ў Даке, Бангладэш.
Амерыканскі сцяг на руінах дома ў Муры пасля сакрушальнага тарнада ў траўні гэтага года.
Удзельнікі фестывалю Патум дэ Берга ў Іспаніі. Свята складаецца з шэсця містычных і сімвалічных фігур, танцуючых пад барабанныя рытмы. Праходзіць падчас каталіцкага свята Цела і Крыві Хрыстовых.
Старэйшыя радавыя авіяцыі Шыла Сміт і Кортні Бурдшоў пасля цэрымоніі шлюбу ў Манхэтэне.
Бык стаіць перад забегам каля ўваходу на арэну на фестывалі Сан-Ферміна ў Іспаніі. Штогадовы іспанскі фестываль стаў папулярным пасля рамана Эрнэста Хэмінгуэя «Фіеста (І ўзыходзіць сонца)», напісанага ў 1926 годзе.
Удзельнікі «каляровага забегу» ў Голд-Косце, Аўстралія.
Від на затопленыя раёны сталіцы Славакіі - Браціславы. У гэтым годзе ўзровень затаплення дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 1,030 см, але загароды не дапусцілі затаплення цэнтра горада.
Мужчына супакойвае сваю дачку падчас патопу ў паўднёвай частцы штата Квінсленд у Аўстраліі.
Папа Бенедыкт XVI вітае вернікаў на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Гэта апошняя сустрэча пантыфіка перад адрачэннем.
Людзей, якія сабраліся каля Храма Крышны ў Шрыджы, паліваюць вадой з фарбай. Гэта фестываль-двайнік свята Холі ў Барсане.

Апошнія навіны