Графіці на сценах БДУІР: «Студэнты - не рабы»
- 20.12.2013, 10:06
Улёткі і графіці супраць адпраўкі студэнтаў на прымусовыя работы з'явіліся ў адным з найбуйнейшых ВНУ Менска.
Пра гэта паведамляе сайт revbel.org.
«Мы лічым, што ВНУ патрэбны для таго, каб даваць адукацыю, а не для таго, каб быць крыніцай бясплатнай працоўнай сілы для задавальнення неадэкватных жаданняў дыктатара і яго набліжаных. Бо калі сёння добраахвотна-прымусовыя работы, на якія заганялі студэнтаў рэктар і дэканы, былі разавай мерай, то заўтра такія «працоўныя заняткі» могуць зрабіць нармальнай штотыднёвай практыкай. Мы лічым, што студэнты павінны адстойваць свае правы, не павінны хадзіць на бясплатныя працы «на славу радзімы», - кажуць арганізатары акцыі.
Нагадаем, у апошнія месяцы студэнтаў шэрагу менскіх ВНУ неаднаразова адпраўлялі на будоўлю «Чыжоўка-Арэны» падчас вучобы.