BE RU EN

П'яны казах, які трапіў у аварыю пад Гародняй, папрасіў яго расстраляць

  • 19.12.2013, 21:47

Аварыя адбылася недалёка ад абласнога цэнтра ў вёсцы Саволеўка.

Як сцвярджаюць відавочцы, аўтамабіль «Фольксваген» рухаўся па сустрэчнай палосе, і лоб у лоб сутыкнуўся з «Фіятам», які ехаў па сваёй палосе. Выявілася, што кіроўца «Гольфа», грамадзянін Казахстана, быў п'яны. Пасля аварыі паводзіўся так агрэсіўна, што кіроўцам, якія паспяшаліся на дапамогу, давялося яго звязаць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- У выніку аварыі кіроўца «Фіята» быў шпіталізаваны з пераломамі рэбраў, грудзіны ды іншымі траўмамі. А вось вінаваты ў аварыі адплаціўся толькі драпінамі, - распавялі ў Гарадзенскай аўтаінспекцыі.

Калі кіроўца «Гольфа» працверазеў, ён папрасіў у супрацоўнікаў ДАІ аркуш паперы, дзе вельмі падрабязна растлумачыў, чаму ён сеў п'яны за стырно.

У заяве ён прызнаў небяспеку сваіх паводзін, прычынай якіх сталі складаныя стасункі з ягонай каханай, а таксама папрасіў ужыць да яго найвышэйшую меру пакарання.

Супрацоўнікі аўтаінспекцыі просьбу кіроўцы не выканалі, але далучылі настолькі дзіўны дакумэнт да матэрыялаў праверкі аб гэтай аварыі.

Апошнія навіны