BE RU EN

У гонар Азаранка ў ЗША назвалі гатунак руж

  • 16.12.2013, 10:57

У ЗША з'явіўся новы гатунак руж - «VA-VA VICTORIA».

Амерыканская фірма з горада Нэшвіл, якая спецыялізуецца на вырошчванні і развядзенні кветак, назвала новы гатунак руж у гонар другой ракеткі свету беларускі Вікторыі Азаранка, піша championat.com.

«Прывітанне, Віка. Я працую ў кампаніі па гадоўлі кветак. Мы назвалі адзін з гатункаў руж у твой гонар - VA-VA VICTORIA», - напісаў у сваім блогу ў сетцы «Твітэр» Брэд Хантэр.

«Цудоўна», - адказала Азаранка прыхільніку.

Новы гатунак руж - «VA-VA VICTORIA».

Апошнія навіны