BE RU EN

Паўтараметровы глобус для «Цал дир бие»

  • 13.12.2013, 4:50

Новай рэзідэнцыі кіраўніка не хапае глобуса.

Каб папоўніць прабел, УП «УКБ Менгарвыканкама» абвясціла тэндэр на закупку глобуса для аб'екта будаўніцтва «Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул . Арлоўскай - пр. Пераможцаў - р. Свіслач». Па гэтым адрасе размяшчаецца новы палац Лукашэнкі, у народзе больш вядомы як ЦАЛ ДИР БИЕ.

У тэхнічным заданні, апублікаваным на сайце дзяржзакупак, гаворыцца, што глобус павінен быць дыяметрам не менш 1,4-1,5 метра і ўсталёўвацца на падстаўцы з выкарыстаннем шарыкаў, якія верцяцца. Матэрыял глобуса - метал, абклеены картаграфічнай плёнкай з наступным ламінаваннем.

Прапановы па тэндэры можна дасылаць да 27 снежня 2013 года на электронны адрас Shura79@mail.ru.

Лукашэнка заяўляў, што на будаўніцтва новай рэзідэнцыі з бюджэту не выдаткавана ні рубля. Пазней высветлілася, што 50% будаўніцтва фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту, яшчэ 50% - з бюджэту Менска. Агульны кошт будаўніцтва пераваліў за 268 млн. даляраў.

Фрагмент фільма «Вялікі дыктатар»

Апошнія навіны