BE RU EN

Беларусь пазычыць яшчэ $1,3 мільярда

  • 12.12.2013, 20:39

Беларусь у 2014 годзе разлічвае ўзяць замежныя запазычанні ў суме амаль $1,3 млрд для сплаты замежнай дзяржаўнай пазыкі.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў рэспублікі Максім Ермаловіч, піша «Інтэрфакс».

- Сумарна замежныя запазычанні складуць у будучым годзе пад $1,3 млрд. Гэта могуць быць як еўрабонды, так і двухбаковыя запазычанні ды іншыя інструменты. Цяпер мне складана сказаць, колькі ў агульнай суме будзе важыць той ці іншы інструмент, - заявіў Ермаловіч.

У той жа час, як паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, у 2014 годзе рэспубліка выдаткуе на сплату дзяржаўнай запазычаннасці $2,6 млрд.

- Для сплаты дзяржзапазычанасці плануюцца замежныя і ўнутраныя пазычкі на $2 млрд, будуць таксама акумуляваныя сродкі крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. Таксама будуць разгледжаныя пытанні продажу дзяржмаёмасці, - сказаў Харкавец.

Раней, на прамежкавых этапах разгляду праекта бюджэту, Мінфін заяўляў аб планаваных запазычаннях замежных і ўнутраных у $1,5 млрд.

- Мы адкарэктавалі свае магчымасці і выйшлі на $2 млрд. Крыніцы дадатковыя могуць быць самыя розныя. Спадзяемся на магчымыя двухбаковыя запазычанні, - патлумачыў Ермаловіч.

Апошнія навіны