BE RU EN

Ахеджакава расплакалася, кажучы пра Майдан: «Усім сэрцам з вамі» (Відэа)

  • 12.12.2013, 15:20

Расейская актрыса Лія Ахеджакава выказала сваю пазіцыю з нагоды падзей, якія адбываюцца ва Украіне.

Ахеджакава ў тэлефоннай размове з ТСН паведаміла, што яна з хваляваннем і перажываннямі сочыць за тым, што адбываецца на Еўрамайдане і захапляецца адвагай украінцаў.

«Начамі ў мароз людзі стаяць на Майдане, як жа дорага каштуе людзям дэмакратыя і барацьба з гэтай ілжывай уладай. Хай вучыцца Расея ва Украіны…», - сказала актрыса.

Яна расчулілася і расплакалася: «Усім сэрцам мы з вамі, украінцы».

Апошнія навіны