BE RU EN

Менск у чаканні транша крэдыту ЕўрАзЭС

  • 12.12.2013, 13:34

Улады чакаюць рашэння АКФ ЕўрАзЭС аб выдзяленні апошняга транша стабкрэдыту.

У міністэрстве фінансаў Беларусі цяжка прагназаваць, ці паступіць да канца бягучага года ў рэспубліку апошні транш стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

«Мы працуем з Антыкрызісным фондам па ацэнцы эканамічнай сітуацыі, чакаем пасяджэння Савета фонду. Але час яго пасяджэння яшчэ не вызначаны», - заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч у чацвер журналістам у Менску, піша «Інтэрфакс».

Такім чынам ён адказаў на пытанне аб тым, якая верагоднасць паступлення апошняга транша стабкрэдыту ў рэспубліку да канца бягучага года.

Раней чакалася, што апошні транш стабкрэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры $440 млн паступіць у Беларусь у лістападзе, пазней гэты тэрмін быў перанесены на снежань.

Апошнія навіны