BE RU EN

Крэмль адмаўляецца даваць Лукашэнку больш нафты

  • 12.12.2013, 12:33

Беларусь запытвае 23 мільёна тон нафты, але Расея гатовая паставіць толькі 21 млн.

Запыт Беларусі на закупку расейскай нафты ў 2014 годзе прыкладна на 10% перавышае аб'ёмы, якія Расея гатовая пастаўляць у гэтую краіну, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, піша «Інтэрфакс».

«Не моцна (адрозніваюцца пазіцыі РФ і РБ - ІФ) на 10%. Ёсць шанец, што падпішам на год баланс, але гэта залежыць ад усяго комплексу адносінаў», - сказаў ён.

Міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак удакладніў журналістам, што беларускі бок просіць 23-23,5 млн тон, а расейскі бок гатовы прадаставіць 21 млн тон.

Як паведамлялася, у 2013 годзе індыкатыўны баланс паставак нафты не быў звярстаны на 2013 год: пастаўкі ішлі ў рамках штоквартальных графікаў. Пры гэтым беларускі бок запытваў у цэлым па годзе 23 млн тон нафты, расейскі – збіраўся паставіць у Беларусь 18,5 млн тон нафты. Па дадзеных Мінэнерга, у выніку ў 2013 годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена 20,7 млн тон нафты.

Раней крыніцы паведамлялі, што з-за розніцы ў запытаных аб'ёмах РФ і РБ, хутчэй за ўсё, будуць кіравацца не гадавым балансам, а квартальнымі графікамі.

Апошнія навіны