BE RU EN

Актывіста апазіцыі арыштавалі ў Дзень правоў чалавека

  • 10.12.2013, 16:54

Ілля Дабратвор быў затрыманы сёння ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска.

Учора да яго дадому з’явіўся нарад міліцыі і пакінуў позву. У ёй гаварылася, што Іллі Дабратвору варта прыйсці ў РУУС для складання пратаколу па факце яго ўдзелу ў пікеце каля ўкраінскай амбасады 30 лістапада.

Сёння актывіст наведаў аддзяленне міліцыі. Там яго затрымалі і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суд над Іллёй Дабратворам пройдзе заўтра. Да гэтага ён застанецца пад вартай.

30 лістапада актывісты «Еўрапейскай Беларусі», руху «Разам» і «Альтэрнатывы» выйшлі да сцен ўкраінскай амбасады, каб падтрымацьЕўрамайдан. Яны запалілі свечкі ў знак салідарнасці, і разгарнулі сцягі Беларусі, Украіны і ЕЗ.

Удзельнікі акцыі не хавалі свае твары.

Ілля Дабратвор - бацька пецярых малалетніх дзяцей, актывіст руху «Разам». Ён быў звольнены за палітычную актыўнасць з працы. 6 снежня Ілля разам з бацькам Васіля Парфянкова патрапілі ў аўтамабільную аварыю.

Апошнія навіны