BE RU EN

Басейн «Гарызонт» ператвораць у СПА-гатэль

  • 9.11.2013, 14:26

У ім размесцяцца амаль 200 нумароў, побач будзе шматузроўневая паркоўка.

Займаецца гэтым праектам кампанія «Гарызонтпраектбуд» (структурная адзінка холдынгу «Гарызонт»).

Як распавяла агенцтву «Менск-Навіны» менеджэр у праектах кампаніі Ірына Максімовіч, у гэты час складаюцца дамовы з польскімі партнёрамі, якія выканаюць праектаванне і будуць удзельнічаць у будаўніцтве адразу двух аб'ектаў. Польская кампанія ўжо будавала такія гатэлі ва Украіне і Эстоніі.

Першы айчынны СПА-гатэль з'явіцца на базе адпачынку «Світанак» непадалёк ад пасёлка Ждановічы. Там будзе рэканструяваны існуючы будынак і пабудаваны яшчэ адзін. У агульнай складанасці ў іх запланавана амаль 150 нумароў. Пад другі гатэль плануецца рэканструяваць будынак былога дома фізкультуры «Гарызонта» на вуліцы Куйбышава. Будаўніцтва абодвух комплексаў плануецца весці адначасова.

Апошнія навіны