BE RU EN

З гендырэктара ААТ «Будтрэст N21» узятая падпіска аб нявыездзе

  • 8.11.2013, 13:52

Лукашэнка запатрабаваў ад начальніка УУС Менскага аблвыканкама распачаць крымінальную справу і ўзяць падпіску аб нявыездзе з гендырэктара ААТ «Будаўнічы трэст N21» Барысава Мікалая Бусалава.

«Падпіска аб нявыездзе, вызваліць сёння ж ад займанай пасады. Тузанецца за межы Барысава - пасадзіць», - заявіў Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ААТ «Барысаўдрэў», перадае «Інтэрфакс».

Дыктатар таксама запатрабаваў узбудзіць у дачыненні да дырэктара будтрэста крымінальную справу па матэрыялах Камітэта дзяржаўнага кантролю і прыняць да расследавання.

Акрамя таго, ён запатрабаваў па кіраўніку праектнай арганізацыі прыняць такія ж рашэнні, як і па кіраўніку будаўнічай арганізацыі. «Падпіска аб нявыездзе. Узбуджайце крымінальную справу», - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка прыняў дадзеныя рашэнні пасля таго, як азнаёміўся з вынікамі мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў», якой займаліся, у тым ліку, гендырэктар Будтрэста N21 і кіраўнік праектнай арганізацыі.

Фота з афіцыйнага сайта «Будаўнічага трэста №21» горада Барысава

Апошнія навіны