BE RU EN

Ярмошына не хоча далучаць Калінінград да Беларусі

  • 8.11.2013, 9:40

ЦВК адмовіўся ініцыяваць рэферэндум па далучэнні да Беларусі Калінінградскай вобласці Расеі.

Прапанова аб яго правядзенні была адпраўленая старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай у кастрычніку. Пад зваротам падпісаліся 33 жыхара Магілёва, піша БелаПАН.

У адказе Ярмошынай ініцыятару звароту, актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Аляксею Паўлоўскаму гаворыцца, што, «паводле Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкул 113) права ініцыятывы на правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму належыць прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, кожнай з палат парламента і грамадзянам Рэспублікі Беларусь». «На падставе вышэйпададзенага і ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 15 закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» ваш зварот пакідаецца без разгляду», - адзначылі ў ЦВК.

Паўлоўскі лічыць адказ Ярмошынай «адпіскай». На яго думку, ЦВК павінен быў пераслаць зварот у структуры, якія маюць права на ініцыяванне рэферэндумаў, а таксама распісаць працэдуру арганізацыі рэферэндуму па ініцыятыве грамадзян.

«Ярмошына называе сябе чалавекам прэзідэнта, але, як мы бачым, з падазроным халадком ставіцца да яго ініцыятыў, у прыватнасці па пытанні ўключэння Калінінградскай вобласці ў склад Беларусі , якое ён падняў на сустрэчы з расейскімі журналістамі», - заявіў Паўлоўскі.

Па словах актывіста, у адказе ЦВК няма рэакцыі на іншыя прапановы, у прыватнасці аб дазволе балатавацца ў прэзідэнты Расеі грамадзяніну «саюзнай дзяржавы», які адпрацаваў на пасадзе прэзідэнта Беларусі больш за 20 гадоў.

Апошнія навіны