BE RU EN

Юрый Рубцоў зноў затрыманы ў майцы «За Беларусь без кантрактаў»

  • 7.11.2013, 11:14

У Гомелі раніцай 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазіцыянера Юрыя Рубцова.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Фэйсбук» паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Прыкладна каля 9-30 Рубцоў выйшаў на галоўную плошчу ў майцы «За Беларусь без кантрактаў». Яго адвялі ў міліцэйскі аўтобус, дзе перапісваюць асабістыя дадзеныя. Пры гэтым яму прапанавана пакінуць плошчу.

Учора Юрый Рубцоў быў вызвалены пасля 3 сутак у Менску за ўдзел у мітынгу і шэсці ў Курапаты. 4 лістапада суд Савецкага раёна Менска прыгаварыў удзельніка акцыі «Дзяды» Рубцова да адміністрацыйнага арышту за «непадпарадкаванне» супрацоўніам міліцыі. Праваабаронцы лічаць, што на самой справе гэты арышт з'яўляецца помстай за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь» «За Беларусь без кантрактаў».

Пры вызваленні Рубцова міліцыя затрымала 9 чалавек.

Апошнія навіны