BE RU EN

Лукашэнка аб'явіў Ксенію Сабчак персонай нон грата (Відэа)

  • 5.11.2013, 13:29

Кіраўнік учыніў разнос чыноўнікам і запатрабаваў забараніць уезд у Беларусь расейскай вядучай.

Пра гэта паведамляе «Белорусский партизан».

Па дадзеных крыніцы сайта ў адміністрацыі кіраўніка, разнос быў звязаны з намінаваннем Лукашэнкі на «Срэбраную галёшу».

Адзін з дарадцаў прапанаваў падаць у суд на арганізатараў за пераробленую песню «Белавежская пушча».

Нагадаем, 30 кастрычніка ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве прайшла 17-я цэрымонія ўручэння «Срэбранай галёшы». Адной з вядучых цэрымоніі была Ксенія Сабчак. Прэмія ўручаецца «за самыя сумніўныя дасягненні» і арганізуецца радыёстанцыяй «Серебряный дождь». Лукашэнка стаў удзельнікам у намінацыі «Плагіят года, або Блізнюк падкраўся непрыкметна». Беларускага кіраўніка абвінавацілі ў перайманні Пуціна: пасля таго як расейскі прэзідэнт злавіў важкага шчупака, Лукашэнка заявіў, што вылавіў 57-кілаграмовага сома.

Апошнія навіны