BE RU EN

Кіраўнікі дыпмісій краін ЕЗ наведалі Курапаты і Трасцянец

  • 5.11.2013, 12:58

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага звяза, а таксама Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ў аўторак наведалі Курапаты і Трасцянец.

Для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды, Дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў, піша ПЦ «Вясна».

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі каля мемарыяльных знакаў, у тым ліку каля Крыжа памяці і на пагорку каля каменя, якім пазначанае месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей.

Апошнія навіны