BE RU EN

Супрацоўнікі Белаграпрамбанка рыхтуюцца да масавых звальненняў

  • 28.11.2013, 16:19

Работнікі брэсцкага філіяла Белаграпрамбанка збіраюцца звольніцца з-за адмены прэміяльных.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца.

«У Белаграпрамбанку Брэста чакаюцца масавыя звальненні работнікаў-касіраў. Гэта звязана з тым, што банк адмаўляецца далей выплачваць прэміяльныя сваім работнікам. А гэта ад 800 тысяч да мільёна рублёў», - адзначыла крыніца.

Нагадаем, пра масавыя звальненні супрацоўнікаў з-за нізкіх заробкаў на працягу апошніх месяцаў паведамлялі супрацоўнікі сеткі крам «Алмі», а таксама рабочыя заводаў «Цветатрон» і «Святлатэхніка».

Апошнія навіны