BE RU EN

Лукашэнка вярнуўся ад Аліева

  • 21.11.2013, 21:30

Закончыўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Азэрбайджан.

Самалёт беларускага дыктатара вылецеў з Бакінскага міжнароднага аэрапорта імя Гейдара Аліева, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Перамовы кіраўнікоў прайшлі ў рэзідэнцыі прэзідэнта Азэрбайджана спачатку ў фармаце сам-насам, а затым у расшыраным складзе. Афіцыйна паведамлялася, што «аднымі з галоўных тэм сталі далейшае развіццё вытворчай кааперацыі і выхад з супольнай прадукцыяй на рынкі трэціх краін, актывізацыя інвестыцыйнага ўзаемадзеяння».

Экспэрты адзначалі, што Лукашэнка прасіў у Аліева фінансавай падтрымкі.

Апошнія навіны