BE RU EN

У Гродна прэзентуюць кнігу пра Наталлю Арсенневу

  • 21.11.2013, 15:34

22 лістапада ў гродзенскай галерэі «Крыга» пройдзе прэзентацыя кнігі пра паэтэсу Наталлю Арсенневу.

Сваю кнігу пра таленавітую беларускую паэтэсу 20-га стагоддзя прадставіць даследчыца Ала Петрушкевіч.

Прэзентацыя пачнецца ў 18.00 па адрасе вул. Савецкая, д. 3-11. Уваход вольны, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Наталля Арсеннева з'яўляецца аўтарам знакамітага верша «Магутны Божа», які, на думку многіх беларусаў, павінен быць гімнам Беларусі.

Апошнія навіны