BE RU EN

У Марока знайшлі фрагменты Марса ўзростам 4,4 мільярда гадоў

  • 21.11.2013, 11:12

Знойдзены ў Паўночнай Афрыцы метэарыт NWA 7533 мае марсіянскае паходжанне.

Гэта высветлілі амерыканскія навукоўцы, даследаванне якіх апублікавана ў навуковым часопісе Nauture.

Фота: space.com

На думку даследчыкаў, ён уяўляе сабой самы старажытны з пацверджаных узораў кары Марса, піша «Газета.Ru».

У прыватнасці, навукоўцам атрымалася выявіць у ім мінерал цыркон, узрост якога перавышае 4,4 млрд гадоў.

Даследчыкі мяркуюць, што гэта сведчыць як мінімум пра тое, што дыферэнцыяцыя марсіянскай кары адбылася як мінімум у першыя 100 млн гадоў існавання гэтай планеты.

У той жа час яны адзначаюць, што на Месяцы кара сфармавалася прыкладна ў такія ж тэрміны.

Апошнія навіны