BE RU EN

Беларускія навукоўцы стварылі «дыетычную» бульбу

  • 18.11.2013, 19:49

Беларускія вучоныя заканчваюць працу над стварэннем гатунку бульбы для дыетычнага харчавання.

Як распавёў БелТА намеснік генеральнага дырэктара РУП «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі бульбаводства і плодаагародніцтва» Іван Калядка, выведзены навукоўцамі плод змяшчае менш крухмалу, чым звычайная бульба, у ім падвышанае ўтрыманне біялагічна карысных рэчываў, вітамінаў і бялку.

У цэнтры таксама праводзіцца селекцыйная праца для стварэння гатункаў бульбы рознага колеру - колер будзе вагацца ад светла-ружовага да цёмна-фіялетавага. Бульба будзе мець падвышанае ўтрыманнем антыаксідантаў, якія паляпшаюць устойлівасць арганізма да анкалагічных захворванняў. Паводле слоў спецыяліста, каляровая бульбу на смак нічым не будзе адрознівацца ад звычайнай.

Апошнія навіны