BE RU EN

Амерыканцам распавялі пра сітуацыю ў Беларусі

  • 16.11.2013, 14:45

Беларусы Філадэльфіі распавялі амерыканцам аб сітуацыі ў сваёй краіне.

Маладзёны распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы «Say NO to dictatorship in Belarus». Як стала вядома сайту charter97.org, улёткі былі раздадзеныя ля Звону Свабоды (Liberty Bell), аднаго з галоўных сімвалаў амерыканскай барацьбы за незалежнасць.

Удзельнікі звярталіся да амерыканскіх грамадзян, прыцягваючы іх увагу да палітычнай сітуацыі ў Беларусі. «Свет павінен ведаць пра апошняга дыктатара ў Еўропе. Міжнародная супольнасць павінна ўвесці больш жорсткія санкцыі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі», - казалі яны.

Апошнія навіны