BE RU EN

Мінфін разлічвае зарабіць на кіроўцах трыльён

  • 14.11.2013, 15:52

Спаганяцца збор на аўто будзе падчас праходжання тэхагляду.

Паводле ацэнак міністэрства фінансаў Беларусі, увядзенне ў рэспубліцы дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху дазволіць ў 2014 годзе прыцягнуць у даходную частку бюджэту Br1 трлн, піша «Інтэрфакс».

«Парадку Br1 трлн мы плануем атрымаць ад гэтай пошліны», - заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч у чацвер у «парламенце», удакладніўшы, што «спаганяцца гэты збор будзе падчас праходжання тэхагляду».

Паводле яго слоў, гэты збор будзе брацца з аўтамабіляў, якія маюць дзяржаўную рэгістрацыю. Памер пошліны будзе вагацца ад 1 да 25 базавых велічынь (1 б.в. = Br130 тыс.) у залежнасці ад масы і віду транспартнага сродку і ў залежнасці ад таго, хто валодае дадзеным транспартным сродкам - юрыдычная або фізічная асоба.

Нагадаем, сфармаваныя урадам прапановы па падатковай палітыцы на 2014 год прадугледжваюць магчымасць увядзення ў Беларусі дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху. Памер дзяржпошліны будзе ўдакладняцца, аднак пакуль урад мяркуе, што яна можа скласці ад 3 да 5 базавых велічынь у год.

Апошнія навіны