BE RU EN

Шапiра замест Батуры

  • 14.11.2013, 13:03

Старшынёй Менскага аблвыканкама прызначаны Сямён Шапіра.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Старшынёй Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Уладзімір Краўцоў.

Да гэтага прызначэння Краўцоў кіраваў камісіяй па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Сямён Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Менскай вобласці. Доктар эканамічных навук, прафесар. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён). У 1998-1999 гадах - дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999-2004 гадах працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 года - генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 года - міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З траўня 2010 года - старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Нагадаем, былога старшыню Менаблвыканкама Барыса Батуру Лукашэнка звольніў пасля наведвання «Барысаўдрэва».

Апошнія навіны