BE RU EN

БПЦ прапануе зрабіць Дзень Хрышчэння Русі выходным

  • 13.11.2013, 15:21

Святы Сінод БПЦ накіраваў Лукашэнку ліст з просьбай аб наданні Дню Хрышчэння Русі (28 ліпеня) статусу дзяржаўнага свята і зрабіць яго выходным.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Беларускім экзархаце.

Біскупы прынялі такое рашэнне, заслухаўшы даклад мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у якім ён падвёў вынікі святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

У прыватнасці, мітрапаліт нагадаў, што ўвечары 28 ліпеня 2013 года пачаўся гістарычны візіт у Менск прадстаяцеляў і прадстаўнікоў памесных праваслаўных цэркваў з усяго свету.

Тады ў беларускую сталіцу прыбылі Блажэнны Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Фёдар, Блажэнны Патрыярх Святога Горада Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феафіл III, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Свяцейшы і Блажэнны Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі Ілля II, Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней і іншыя іерархі. Яны здзейснілі Боскую літургію 29 ліпеня на менскім Замчышчы.

У Менск была дастаўленая і агульнахрысціянская святыня - Крыж апостала Андрэя Першазванага.

Апошнія навіны