BE RU EN

«Добрая» навіна для аўтамабілістаў

  • 12.11.2013, 12:41

Улады прапануюць увесці ў 2014 годзе дзяржпошліну за допуск аўтамабіля да дарожнага руху.

Сфармаваныя ўрадам прапановы па падатковай палітыцы на 2014 год прадугледжваюць магчымасць увядзення ў Беларусі дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху, заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Беларусі Алег Селіверстаў.

«Прапануецца ўвесці дзяржпошліну за выдачу дазволу на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху. Гэта разавы плацёж, ён будзе залежаць ад вагі аўтамабіля і выплачвацца па-за залежнасці ад таго, ідзе гаворка пра легкавы або грузавы аўтамабіль», - сказаў Селіверстаў, прадстаўляючы ў парламенце прапановы ўрада, перадае «Інтэрфакс».

Ён растлумачыў, што памер дзяржпошліны будзе ўдакладняцца, аднак пакуль урад мяркуе, што яна можа скласці ад 3 да 5 базавых велічынь у год.

Апошнія навіны