BE RU EN

У ААЭ Віцю Лукашэнку прымалі як «кіраўніка нацыянальнай бяспекі»

  • 10.11.2013, 15:32

Старэйшы сын Лукашэнкі сустрэўся з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком МУС Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Генерал-лейтэнант шэйх Саіф бен Заід Аль Нахаян, намеснік прэм'ер-міністра і міністр унутраных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, 3 лістапада сустрэўся з Віктарам Лукашэнкам.

Характэрна, што арабскі сайт ME NewsWir (пераклад - charter97.org) у сённяшнім паведамленні аб сустрэчы называе старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі «кіраўніком нацыянальнай бяспекі Беларусі».

Магчыма, арабскія СМІ мелі на ўвазе Савет бяспекі, але яго кіраўніком з'яўляецца сам Аляксандр Лукашэнка. Дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў быў нядаўна зняты з пасады, аднак, на думку экспертаў, на яго месца могуць прызначыць Віктара Лукашэнку.

Фота: menewswire.blogspot.com

Апошнія навіны