BE RU EN

Нідэрланды выбачыліся за затрыманне п'янага расейскага дыпламата

  • 9.10.2013, 17:37

Нідэрланды прыносяць афіцыйныя выбачэнні за інцыдэнт з расейскім дыпламатам Дзмітрыем Барадзіным у Гаазе.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе галандскага ўрада.

Нагадаем, адносіны паміж Масквой і Амстэрдамам зараз знаходзяцца не ў лепшым стане. Іх сапсавала гісторыя з захопленым ледаколам Greenpeace, які плаваў пад галандскім сцягам, а ўчора кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што «выбудоўваць адносіны ў далейшым» Расея будзе пасля атрымання выбачэнняў за інцыдэнт з дыпламатам. Тым часам галандская прэса сцвярджае, што затрыманне адбылося ў той момант, калі Барадзін і яго жонка былі п'яныя.

Дзмітрыя Барадзіна даставілі ў паліцэйскі ўчастак, таму што «мужчына быў п'яны і мог падвергнуць сваіх дзяцей жорсткаму абыходжанню». Паліцэйскіх выклікалі суседзі. Тыя прыехалі і ўбачылі, што Барадзін знаходзіцца ў нецвярозым стане, пасля чаго арыштавалі яго, нягледзячы на яго дыпламатычны статус.

Пасля гэтага МЗС Расеі накіраваў ноту пратэсту ў сувязі з нападам на расейскага дыпламата.

Апошнія навіны