BE RU EN

Севярынец падарыў камендатуры душ

  • 9.10.2013, 17:15

Адміністрацыя спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе адбывае пакаранне палітвязень Павел Севярынец, прыняла ў дар бойлер.

Цяпер асуджаныя змогуць прымаць душ, піша ПЦ «Вясна».

Бойлер у самым пачатку знаходжання Севярынца ў спецкамендатуры прывезлі сябры БХД з Кобрына. Але адміністрацыя тады адмовілася яго прыняць, бо трэба было афармляць шмат дакументацыі.

Як сказаў Павел Севярынец , усталёўка 200-літровага якаснага нарвежскага бойлера даўно б развязала праблему адсутнасці гарачай вады ў камендатуры. Ён адзначыў, што ўжо некалькі гадоў адсутнасць душавой была галоўнай праблемай для Куплінскай «хіміі».

«Дай Бог, каб дайшло да розуму. Як жа так, каб паўсотні мужыкоў ды без гарачай вады», - адзначыў Павел Севярынец.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец адбывае 3 гады «хіміі» за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны