BE RU EN

Магілёўскія дарожнікі ўкладвалі асфальт у траву

  • 9.10.2013, 16:15

Тэхналогія кладкі асфальту прама на траву распаўсюджваецца па ўсёй краіне.

Напрыклад, у Магілёве такім чынам была заасфальтаваная дарожка каля прыпынку грамадскага транспарту «Зялёны гай» каля мікрараёна «Спадарожнік».

Яе фота зрабіў жыхар горада Сяргей Кузняцоў, піша gorad.by.

Эксперыментамі з рамонтам дарожнага пакрыцця праславіліся раней менскія камунальнікі. Яны ўкладвалі асфальт у снег, траву і бруд.

Апошнія навіны