BE RU EN

Вікторыя Азаранка - самая высокааплатная тэнісістка свету

  • 9.10.2013, 12:18

Беларуска Вікторыя Азаранка стала самай высокааплатнай тэнісісткай планеты зыходзячы з суадносінаў прызавых і часу, праведзенага на корце.

24-гадовая другая ракетка свету, якая ў гэтым сезоне выйграла 42 з 49-ці сваіх матчаў, зарабіла 5 822 165 даляраў: гэта значыць, па 70 869 даляраў за кожны з 83-х праведзеных сэтаў.

Гэты паказчык у Вікторыі Азаранка вышэй, чым у першых ракетак свету Серэны Уільямс (59 882 даляра за сэт) і Рафаэля Надаля (62 210), а таксама ў славутага гальфіста Тайгера Вудса (з разліку за гадзіну гульні).

Апошнія навіны