BE RU EN

Бабруйскім прафсаюзнікам адмовілі ў рэгістрацыі

  • 9.10.2013, 10:45

Старшыня бабруйскай суполкі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова паведаміла, што мясцовыя ўлады адмовілі ёй у рэгістрацыі арганізацыі.

У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Маркачова паведамляецца, што «адкліканы гарантыйны ліст аб прадастаўленні юрыдычнага адрасу», а таксама «назва прафсаюза не адпавядае патрабаванням статута арганізацыі», піша ПЦ «Вясна».

- Мы на самой справе сутыкнуліся з невырашальным пытаннем арэнды памяшкання пад юрыдычны адрас, - кажа Галіна Смірнова. - Арэндадаўцы згаджаліся здаць нам офіс, а потым раптоўна анулявалі дамову. Ведаю, што з імі праводзіліся размовы на гэтую тэму, і яны не па сваім жаданні нам адмаўлялі. Напрыклад, гендырэктар ААТ «Беларусьгуматэхніка» паведаміў, што дамова аб субарэндзе была заключаная з намі старшынёй таварыства №2 без яго ведама, і таму адмяніў яе. З гаспадарамі апошняга нашага офіса мы заключалі дамову на год, у нас ёсць усе неабходныя дакументы. Але, ТАА «Аціс - СГІ» анулявала гарантыйны ліст. Нам патлумачылі, што ўласнік, нібыта, прадае гэты будынак.

Галіна Смірнова і рэспубліканскі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч не зразумелі, што азначаюць словы чыноўніка аб неадпаведнасці назвы прафсаюза статуту.

- Ніякіх тлумачэнняў на гэты конт у дакуменце няма, проста даецца гэтая фармулёўка. Я збіраюся пайсці ў гарвыканкам да аўтара гэтага ліста, папрашу, каб патлумачыў, што ён меў на ўвазе, - адзначыла Галіна Смірнова.

Бобруйским профсоюзникам отказали в регистрации
Бобруйским профсоюзникам отказали в регистрации

Апошнія навіны