BE RU EN

Латвійскія дэпутаты хочуць згуляць у хакей з Лукашэнкам

  • 8.10.2013, 20:23

Расцяжкі з рэкламай гэтага матчу з'явіліся ў Менску.

У прэс-службе Сэйма Латвіі паведамілі, што ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт яны не маюць, хоць і ведаюць, што некаторыя дэпутаты сапраўды збіраюцца ў Менск, піша «Радыё Свабода».

Латвійскія дэпутаты хочуць згуляць у хакей з Лукашэнкам. Фота: «Радыё Свабода»

Больш сказаў адзін з арганізатараў гэтага матчу з латвійскага боку, дэпутат Артурс Рубікс. Ён паведаміў, што ўсяго ў Менск гуляць у хакей з Лукашэнкам прыедзе 5 дэпутатаў і што ніякага дазволу ад кіраўніцтва Сэйма ім на гэта не трэба:

«Гэта спартовая арганізацыя. Дэпутаты збіраюцца, гуляюць у вольны ад працы час, калі хочуць, з кім хочуць».

Артурс Рубікс прадстаўляе апазіцыйную латвійскую партыю «Цэнтр згоды», якая мае сацыял-дэмакратычную накіраванасць і выступае за паляпшэнне стасункаў з Расеяй. Яго бацька Альфрэд Рубікс быў астатнім кіраўніком кампартыі Латвійскай ССР і выступаў супраць незалежнасці краіны, а ў 1995 годзе быў арыштаваны за спробу дзяржаўнага перавароту.

Апошнія навіны