BE RU EN

Швайцарцы адмовіліся будаваць лыжню для Кім Чэн Ына

  • 8.10.2013, 18:39

Пастанова швайцарскага ўрада заблакаваць угоду выклікала шаленства ў Пхеньяна.

Улады Паўночнай Карэі абвінавацілі Швайцарыю ў парушэнні правоў чалавека за адмову ад продажу гарналыжнага абсталявання. Яны ацанілі адмову ад угоды як нясцерпны здзек з сацыяльнага ладу і народу КНДР, сур'ёзнае парушэнне правоў чалавека і дыскрымінацыю карэйцаў.

Нягледзячы на самастойны выраб ядзернай зброі і ракет сярэдняга радыусу дзеяння, Паўночная Карэя не мае ўласнай тэхналогіі вырабу гарналыжнага абсталявання, піша The Washington Post.

КНДР прапаноўвала велізарныя сумы Аўстрыі і Францыі за імпарт пад'ёмнікаў, але абедзве дзяржавы адмовілі. Іх прыкладу рушыла ўслед і Швайцарыя.

Кім Чэн Ын ўжо даўно прыкладае намаганні для стварэння ў краіне гарналыжнага курорта. Такім чынам ён спрабуе паказаць іншым дзяржавам «высокі» ўзровень ўласнага эканамічнага і культурнага развіцця. Паўночнакарэйскага дыктатара, таксама, як і яго беларускага калегу, неаднаразова абвінавачвалі ў імкненні да «паказухі» і ў выкарыстанні спорту ў прапагандысцкіх мэтах.

Апошнія навіны