BE RU EN

Fox News здзівіў гледачоў сваёй новай студыяй (Відэа)

  • 8.10.2013, 17:58

Амерыканскі тэлеканал Fox News, падобна, вырашыў зладзіць невялікую рэвалюцыю, паказаўшы, што яму не чужыя самыя перадавыя тэхналогіі.

Так, вядучы Шэпард Сміт у першым выпуску аўтарскай праграмы Shepard Smith Reporting, якая выйшла ў панядзелак, паказаў сюжэт пра новую тэлестудыю канала - Fox News Deck, абсталяваную незвычайнай электронікай, піша NEWSru.com.

Перш за ўсё кідаюцца ў вочы гіганцкія сэнсарныя экраны з дыяганаллю каля 1 метра, за якімі, як за сталамі, сядзяць супрацоўнікі канала. Шэпард распавёў, што девайсы называюцца BATS (Big Area Touch Screens). Экраны і людзі, якія сядзяць за імі, выглядаюць настолькі незвычайна, што нават спачатку ўзнікае думка, ці не розыгрыш гэта - у адказ на нядаўні канфуз, калі Fox News не змог аддзяліць праўду ад выдумкі, выдаўшы ў эфір парадыйную навіну пра Абаму. Але, мяркуючы па каментарах у сур'ёзнай амерыканскай прэсе, у прыватнасці, у Business Insider, усё па-сапраўднаму.

У Fox News упэўненыя, што іх інавацыйную ідэю хутка падхопяць калегі і хутка ва ўсіх тэлестудыях будуць такія ж вялікія планшэты замест звычайных сталоў і кампутараў.

Выданне GeekWire удакладняе, што дыяганаль экранаў-сталоў - 55 цаляў і на іх усталяваная Windows 8. Акрамя таго, Шэпард паказвае і кіруе пультам сцяной-экранам даўжынёй 11 метраў.

Апошнія навіны