BE RU EN

Беларус на «Жыгулях» пратараніў жылы дом пад Масквой

  • 8.10.2013, 16:54

Аўтамабіль наш суайчыннік скраў за некалькі хвілін да інцыдэнту.

Па «гарачых слядах» ён быў затрыманы супрацоўнікамі расейскай паліцыі, паведамляе прэс-служба УУС па Зеленаградскай адміністрацыйнай акрузе Масквы.

«5 кастрычніка каля дзвюх гадзін ночы, знаходзячыся на маршруце патрулявання ў 15 мікрараёне, супрацоўнікі УН ППСП АМВД Расеі па раёне Крукава звярнулі ўвагу, як невядомы грамадзянін, кіруючы аўтамабілем ВАЗ-21074, здзейсніў сутыкненне з перашкодай, урэзаўшыся ў сцяну дома. Пасля чаго самастойна выйшаў з машыны і паспрабаваў схавацца ўцёкамі. Прынятымі мерамі супрацоўнікамі паліцыі, мужчына быў затрыманы. Аднак праваўстанаўліваючых дакументаў на дадзены транспартны сродак ён даць не змог. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, кіроўца быў дастаўлены ў тэрытарыяльны аддзел паліцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе праверкі высветлілася, што затрыманы 31-гадовы ўраджэнец рэспублікі Беларусь, раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па месцы жыхарства за ўчыненне крадзяжоў і згонаў. У Зеленаград прыехаў на заробкі. Падабраўшы ключы, ён завёў машыну, але, не справіўшыся з кіраваннем, урэзаўся ў сцяну.

Пазней з заявай у паліцыю аб прыняцці мер да невядомага, звярнуўся 58-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці. Па дадзеным факце СУ пры УУС распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 166 КК РФ (крадзеж), затрыманаму абраная мера стрымання - арышт, вядзецца следства.

Апошнія навіны