BE RU EN

Розыгрыш па Кінгу ўзрваў YouTube (Відэа)

  • 8.10.2013, 15:09

Стваральнікі новага фільма жахаў паводле рамана Стывена Кінга «Кэры» вырашылі разыграць наведвальнікаў кафэ ў Нью-Йорку.

Ролік пад назвай «Тэлекінэтычны сюрпрыз у кавярні» (Telekinetic Coffee Shop Surprise) стаў сенсацыяй YouTube і набраў амаль 2,5 млн праглядаў менш чым за суткі, піша an.crimea.ua.

На відэа паказаная дзяўчына, якая пасля непрыемнага выпадку ў кафэ адкрывае ў сабе здольнасці да тэлекінезу - тэхнікі ўзаемадзеяння з прадметамі за кошт сілы думкі - якія выкарыстоўвае супраць свайго крыўдзіцеля. Наведвальнікі ўстановы рэагавалі на тое, што адбывалася, спалохам і крыкамі, некаторыя кідаліся бегчы, хтосьці назіраў за тым, што адбывалася, з відавочным інтарэсам.

Нагадаем, у гэтым годзе выходзіць ужо трэцяя экранізацыя рамана «Кэры». Галоўнай гераіняй гісторыі з'яўляецца сціплая школьніца Кэры Уайт, якая жыве з маці-фанатычкай і пакутуе ад школьных кпінаў. У пэўны момант яна разумее, што валодае тэхнікай тэлекінезу і можа выкарыстоўваць яе як у паўсядзённым жыцці, так і для барацьбы з крыўдзіцелямі.

Апошнія навіны