BE RU EN

Поспехі луканомікі: кожнаму пенсіянеру - па бульбіне

  • 8.10.2013, 13:39

Дзяржава перакладае клопат пра пенсіянераў на школьнікаў і іх бацькоў.

Як стала вядома сайту charter97.org, у сярэдняй школе №38 горада Гомеля настаўнікі сказалі дзецям прынесці па 8-10 сырых бульбін «для дапамогі пенсіянерам». На абурэнне бацькоў, педагогі толькі горка разводзілі рукамі: «Гэта загад «зверху». Нам сказалі, а мы выконваем»

Неабходнасць скідацца на рамонт, на фарбу, на шпалеры і на абклейванне вокнаў, а таксама звычайны заклік настаўнікаў і дырэктараў да бацькоў: «Дапамажыце, чым можаце!» даўно не выклікае здзіўлення ні ў каго. Але вось спробу перакласці на плечы школьнікаў і іх бацькоў яшчэ і клопат аб пенсіянерах, пэўна, можна залічыць як чарговы «поспех» луканомікі.

Апошнія навіны