BE RU EN

Пасажыр накінуўся з нажом на віцебскага таксіста

  • 8.10.2013, 11:29

Налётчык, які напаў на віцебскага таксіста і пад пагрозай нажа адабраў у яго аўтамабіль, затрыманы ў Расеі.

«5 кастрычніка ў 10 гадзін у Гарадоцкі РАУС звярнуўся 26-гадовы індывідуальны прадпрымальнік - таксіст, жыхар Віцебска. Раніцай ён узяў кліента ў абласным цэнтры. Паездка павінна была быць у вёску Улішцы Гарадоцкага раёна. Аднак на аўтадарозе Гарадок-Мяжа невядомы, якога ён падвозіў на аўтамашыне «Рэно», пад пагрозай нажа завалодаў транспартным сродкам і схаваўся. У 7-мі раёнах вобласці ўводзіўся спецплан «Перахоп». Інфармацыя аб крадзяжы транспартнага сродку была перададзеная расейскім калегам і да аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падключыліся супрацоўнікі УГІБДД УМВД РФ па Пскоўскай вобласці. Каля 15 гадзін паказаная аўтамашына была затрыманая імі каля горада Пскова», - паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

СК узбуджаная крымінальная справа па арт. 207 ч. 2 КК. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў непрацуючы жыхар вёскі Улішцы 1993 года нараджэння.

Апошнія навіны